зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыяду ранняга сярэднявечча

Селішча перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000399

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

X ст. - XIII ст.

Апісанне

Селішча Х-ХШ стст. эпохі Старажытнай Русі паўночным беразе р. Малыш пры ўпадзенні ў р. Друць, у 0,65 км на поўдзень ад вёскі Угальшчына, у 0,25 км на паўночны ўсход ад курганнага могільніка-І. Берагі ракі, дзе знаходзіцца селішча, часткова парушыліся з-за вятровай эрозіі.

У ІХ-ХІІІ ст. тэрыторыя Бялыніцкага раёна была заселена дрыгавічамі, якія займалі землі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Цікавай групай помнікаў гэтай эпохі з’яўляюцца селішчы. Разам яны ствараюць комплексы, што дапаўняюць адзін аднаго. Культурны слой селішчаў не захаваўся, і яны характарызуюцца ў асноўным па пад’ёмным матэрыяле. Размяшчаліся селішчы часцей за ўсё на берагавых тэрасах, таму памеры і контуры залежалі ад рэльефу апошніх. Найбольш распаўсюджанымі знаходкамі лічацца фрагменты ганчарнай керамікі X - пачатку XIII ст, прасліцы, рэшткі ўпрыгожанняў і інш.

У матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў дрыгавічоў у першую чарту звяртае на сябе ўвагу арыентаванасць мясцовай вытворчасці на выраб прылад працы, інструментаў і прадметаў паўсядзённага ўжытку, а не раскошы і аздаблення. Аснову гаспадаркі дрыгавічоў складалі земляробства і жывёлагадоўля, таксама займаліся паляваннем, рыбалоўствам, прадзеннем, ткацтвам.

Старонка