Шыфр
513В000098
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Апісанне
Селішча каля в. Дубаўка - гэта помнік матэрыяльнай культуры, пакінуты насельніцтвам сярэднявечча паміж X і XIII стагоддзямі.
Шырыня селішча складае да 100 м, даўжыня - да 50 м. Для больш дакладнага вызначэння межаў помніка патрэбна правядзенне археалагічных раскопак. Ахоўная дошка на помніку адсутнічае.
Абавязковым элементам, які падлягае захаванню, з’яўляецца культурны пласт селішча.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі селішчаў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення балцкіх і славянскіх плямёнаў.