зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Апісанне

Селішча знаходзіцца на захад ад вёскі, на схілах узвышша, каля гарадзішча, на левым беразе р. Цна. Займае плошчу 5-6 га. Датуецца VI–VIII стст. н.э. Адносіцца да культурнага пласта Банцараўшчыны.

Помнік адкрыў у 1962 г., і праводзіў раскопкі ў 1962-1966 гг. А.Р. Мітрафанаў. Былі выяўлены рэшткі пабудоў зрубнай і слупавой канструкцыі, большасць з якіх была жытламі. Прадстаўлялі сабой урэзаныя ў схіл узгорка паўзямлянкі пл. 7,2-16,8 кв. м. Унутры жытлаў, часцей у далёкім ад увахода куце, размяшчаліся печы-каменкі, цалкам захаваліся ў 3 жытлах. Таксама былі знойдзены ляпныя гладкасценныя слабапрафіляваныя пасудзіны з амаль вертыкальным венчыкам, падоўжанай шыйкай, слабавыражаным плечуком і цюльпанападобныя пасудзіны з адагнутым венчыкам, падоўжанай шыйкай і апушчаным плечуком, міскі, міскападобныя гаршкі, патэльні, жалезны абломак сякеры, серп і нож для жніва, гліняныя прасліцы, коп'і, шпоры і інш.

Старонка