Шыфр
313В000501
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, в. Чаплін, с/с Страдубскі, за валам, на захад ад гарадзішча
Датаванне
ХІ-І ст. да н.э. - Х-ХІІІ ст.
Апісанне
Селішча перыяду ранняга жалезнага веку знаходзіцца паміж валам гарадзішча і могільнікам. Цягнецца ўздоўж берага ракі Днепр на 90 м. Культурны пласт ад 0,6 м. Знойдзена 2 паўзямлянкі і наземныя жытлы слупавай канструкцыі, гаспадарчыя ямы. Выяўлены вырабы з жалеза, бронзы, керамічны посуд, пласціны, патэльня, каменныя зернецёркі, касцяныя праколкі, шкляныя грэчаскія пацеркі, косці дзікіх і свойскіх жывёл. Абследавалі: у 1955 г. - В.М. Мельнікоўская, у 1956-1957 гг., 1975 г., 1979 г. - Л.Д. Побаль.