зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

513В000183

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, в. Стайкі, 1,5 км на поўдзень ад вескі (1 км на паўночны ўсход ад в. Бароўка Быхаўскага раена)

Датаванне

V ст. да н.э. - V ст. н.э.

Апісанне

Селішча ранняга жалезнага веку знаходзіцца на другой надпоплаўнай тэрасе правага берага Дняпра, за 1 км ад русла. На паўночны ўсход за  1 км ад в. Бароўка Быхаўскага раёна, за 2,5 км на поўдзень ад в. Стайкі Магілёўскага раёна, за 0,3 км на ўсход ад дарогі Магілёў - Быхаў, на паўдневай ускраіне лесапасадкі. Знаходзіцца ў межах Магілеўскага раёна.

На развораным полі знойдзены фрагменты грубаляпной керамікі з прымяссю кварцавага пяску ў цесце, таўшчынёй 4-8 мм, жаўтавата- шэрага колеру і крэмневыя адшчэпы. Культурны пласт помніка знішчаецца разворваннем.

Адкрыў у 1974 г. знакаміты беларускі археолаг Я.Р. Рыер, абследаваў у 1994 г. знакаміты беларускі археолаг В.Ф. Капыцін. Раскопкі не праводзіліся.