зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Д000669

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

ІІ ст. да н.э. - ІІ ст. н.э.

Апісанне

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку (II ст. да н.э. – II ст. н.э.) размешчана ў в. Атвержычы, на поўнач ад вясковых могілак, на калгасным двары. Займае плошчу да 5 га. Належаў плямёнам зарубінецкай культуры.

Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1955 г. Ю.У. Кухарэнка. Ён жа даследаваў і праводзіў раскопкі на помніку ў 1955, 1957 і 1962 гг. У 1963 і 1965 гг. селішча даследавала К.В. Каспарава.

Падчас раскопак было ўскрыта 19 урнавых і 48 ямных пахаванняў (пахавальны абрад - трупаспаленне). Былі знойдзены 177 гліняных ляпных пасудзін (міскі, гаршкі, кубкі і інш.), бронзавыя і жалезныя фібулы, шпількі з бронзавага дроту з плоскаспіральнымі галоўкамі, бронзавыя падвескі, бранзалеты, унікальны для зарубінецкай культуры паясны набор (кавалак скуранога пояса, упрыгожаны бронзавымі пласцінкамі, бляшкамі і пласціністай спражкай). 

Старонка