Шыфр
113В000679
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
3 ст. да н.э. - 2 ст. н.э.
Селішча ў аг. Велямічы размешчана ў ваколіцах аг. Велямічы, у 0,5 км на паўночны ўсход ад могільніка-2. Узнікла ў перыяд ранняга жалезнага веку (III ст. да н.э. – II ст. н.э.), належала плямёнам зарубінецкай культуры.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1953 г. Ю.У. Кухарэнка, даследаваў у 1953 – 1957 гг. Ю.У. Кухарэнка. Падчас даследаванняў былі выяўлены рэшткі 3 жылых пабудоў і шмат ям гаспадарчага прызначэння. Жылыя збудаванні ў плане няправільнай прамавугольнай формы (даўжыня 6 – 7 м, шырыня 5 м), нагадваюць паўзямлянкі. Захаваліся рэшткі глінабітнай печы. Знойдзены абломкі глінянага посуду, каменных жорнаў, косці жывёл, кавалкі абпаленай гліны, у т.л. з адбіткамі драўляных канструкцый, жалезны серп, маленькая бронзавая пласціністая падвеска, фрагменты грубаляпнога і глянцавага посуду.