зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку

Шыфр

113В000694

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

II ст. да н.э. - II ст. н.э.

Апісанне

Селішча перыяду ранняга жалезнага веку размешчана на поўнач ад аг. Рубель, абапал дарогі на Давыд-Гарадок, ва ўрочышчы Прысава. Узнікла ў перыяд ранняга жалезнага веку (II ст. да н.э. - II ст. н.э.). Адносіцца да плямён зарубінецкай культуры. 

Упершыню селішча выявіў і даследаваў у 1957 г. Ю.У. Кухарэнка. У 1962 г. К.В. Каспарава працягнула даследаванні.

Падчас даследаванняў былі выяўлены 4 буйныя ямы, 2 з якіх, магчыма, з’яўляюцца рэшткамі паўзямлянкавых жытлаў. У культурным пласце селішча выяўлена вялікая колькасць фрагментаў керамікі 3 відаў: гаршкоў і місак з шурпатай паверхняй; місак, радзей гаршкоў з глянцаванай паверхняй; вялікіх таўсценных гаршкоў з глянцавым або загладжаным верхам і бугрыстым тулавам. Знойдзены таксама фрагмент крамянёвага серпабадобнага нажа, кавалкі жалезнага шлаку.