Шыфр
513В000432
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
жалезны век
Апісанне
Плошча каля 3 га. Вядома з 1924 г. Абследавалі ў 1930 г. А. Рынейскі, у 1964 г. Л.Д. Побаль. Знойдзены дробныя абломкі ляпной і ганчарнай керамікі.
Селішча непасрэдна прымыкае да гарадзішча і, відавочна, складала з ім адзіны гаспадарча-культурны комплекс. Аднак у адрозненне ад гарадзішча яно зусім не вывучана. Таму з некаторай доляй умоўнасці для апісання жыццядзейнасці на селішчы выкарыстоўваюцца дадзеныя, атрыманыя пры вывучэнні гарадзішча. У 1978 годзе ў час раскопак на Халопеніцкім гарадзішчы А. А. Егарэйчанка даследаваў 240 метраў квадратных плошчы помніка: 2х10 метраў квадратных абарончых збудаванняў і 220 метраў квадратных пляцоўкі паселішча ў паўночна-заходняй яго частцы. Культурны слой не вельмі насычаны матэрыяламі. З даследаванай плошчы помніка паходзіць 2122 экзэмпляры знаходак. Сярод іх 1999 абломкаў посуду, 72 косткі жывёлы, 41 крэмень, 10 індывідуальных прадметаў. У час раскопак вынайдзены таксама скопішчы камянёў, што залягалі паласой уздоўж вала з некаторым нахілам да цэнтру пляцоўкі. Большая частка буйных камянёў мелі прыкметы абпалу.