Шыфр
113В000706
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI - X стст.
Селішча перыяду ранняга жалезнага веку – ранняга сярэднявечча знаходзіццана паўднёвы захад ад вёскі Хотамель, ва ўрочышчы Хутар Гарадзішча. Датуецца VI – X стст.
Помнік даследавалі ў 1964 г. Ю.У. Кухарэнка і І.П. Русанава (16 жытлаў). Жытлы ўяўлялі сабой прамавугольныя ў плане паўзямлянкі (плошча – 12 – 30 м2, паглыблены ў мацярык на 0,1 – 0,8 м), мелі роўную земляную падлогу і сцены з двайнога плятня, абмазанага глінай. Абаграваліся круглымі ў плане глінабітнымі печамі на драўляным каркасе, размешчанымі ў куце альбо каля сцяны. Некаторыя печы пабудаваны на месцы агнішчаў. У жытлах выяўлены гаспадарчыя ямы і слупавыя прыбудовы. Знойдзена ляпная кераміка (адпаведная фрагментам верхняга гарызонту гарадзішча), кругавы посуд, жалезныя нажы, сярпы, долаты, тачыльныя брускі, гліняныя і шыферныя прасліцы.