Шыфр
413В000578_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI-VIII, X-XIII стст.
Селішча знаходзіцца з паўднёвага боку гарадзішча Талькаўшчына-1, на ўсход ад паўночнай часткі вёскі, у правабярэжжы р. Шчара. Датуецца VI-VIII, Х-ХІІІ стст. Тэрыторыя помніка разворваецца.
Селішча было выяўлена ў 1963 гг. В.Р.Супруном. Абследавалі В.Р. Супрун у 1964 г., у 1973 і 1974 гг. Л.Д. Побаль, у 1979 г. В.С. Вяргей. Даследчыкамі ў розныя часы на селішчы бало сабрана шмат фрагментаў ляпной і кругавой керамікі, шлакі. Раскопкі не праводзіліся.
У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі В.Л. Лакіза, М.І. Ткачова, З.А. Харытановіч.