Шыфр
413В000192
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Кукалі, на паўночнай ускраіне вёскі
Датаванне
Х-ІІІ тыс. да н.э. - XI - XVІІІ стст.
Стаянка і селішча перыяду каменнага веку, сярэднявечча і новага часу знаходзіцца на нізкай тэрасе правага берага р. Нёман, на паўночна-заходняй ускраіне в. Кукалі (тэрыторыя садовага таварыства Прынёманскае-3). Прыкладныя памеры помніка 60х15 м, паверхня часткова забудавана, парослае дрэвамі, па селішчы праходзіць палявая дарога. Датуецца селішча XI-XIV стст.
Помнік адкрыты ў 1958 г. Ф.Д. Гурэвіч, у 1973-1975 гг. даследаваны Я.Г. Звяругай. У агаленнях зафіксаваны культурны пласт. На паверхні сабрана ганчарная кераміка з дамешкай жарствы ў цесце.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён