Шыфр
413В000572
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
6 - 8 стст.
Селішча Саленікі-1 знаходзіцца на заходняй ўскраіне вёскі ў вярхоўях рэк Була і Валабрынка, на поўнач ад вясковых могілак. Прыкладныя памеры да 1,0 га. Датуецца VI-VIII стст. і XVII-XIX стст. н. э. і адносіцца да перыяду ранняга і позняга сярэднявечча, новага часу.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В. Р. Супруном, абследавалася ў 1974 г. Л. Д. Побалем, у 2011 г. - З.А. Харытановіч і М. І. Ткачовай. Падчас абследаванняў былі сабраны фрагменты ляпной і кружальнай керамікі.