Шыфр
413В000575
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
V–VIII стст., X – XIII стст.
Апісанне
Селішча знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Культурны пласт моцна пашкоджаны пры будаўніцтве. Незабудаваная частка помніка моцна задзірваваная. Датуецца V–VIII, X – XIII стст.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном, абследавалася ў 1973 і 1974 гг. Л.Д. Побалем. Даследчыкі збіралі на помніку ляпную і кругавую кераміку. Раскопкі не праводзіліся.
У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М.І. Ткачова, З.А. Харытановіч.