Шыфр
413В000527
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
6 ст. н. э. - 8 ст. н. э.
Селішча Васілевічы-1 знаходзіцца на паўднёвы усход ад вёскі на левым беразе Шчары, ва ўрочышчы Падлужжа. Займае невялікае ўзвышша ў поплаве Шчары, якое выцягнутае па лініі паўночны-захад - паўднёвы усход. Плошча помніка да 6 га. Паверхня помніка моцна задзірвавана.
Помнік быў выяўлены ў 1895 г. Ф.П. Пакроўскім, абследаванні праводзіліся ў 1955 г. Славяна-Літоўскім атрадам Прыбалтыйскай археалагічай экспедыцыі. Селішча было абследавана ў 1963 г. В.Р. Супруном, у 1974 г. Л.Д. Побалем. На паверхні былі сабраны фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі і жужляў.