Шыфр
413В000543
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
2 - 5 стст., 10 - 13 стст.
Селішча знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на невялікім узвышшы, злева ад дарогі Залессе-Жыровічы, з паўночна-заходняга боку возера, у левабярэжжы р. Шчара. Тэрыторыя помніка часткова задзірваваная і парасла кустамі, а часткова выкарыстоўваецца пад агароды. Прыкладныя памеры селішча да 0,55 га. Датуецца II—V, Х-ХІІІ стст. і адносіцца да жалезанага веку і эпохі сярэднявечча.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В. Р. Супруном, абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964 г., Л. Д. Побалем у 1973 і 1974 гг. Раскопкі не праводзіліся.
У 2011 г. сучасны стан помніка абследавалі М. І. Ткачова і З. А. Харытановіч.