зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000434

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

VI - VIII стст.

Апісанне

Селішча жалезнага веку знаходзіцца каля падножжа гарадзішча каля в. Варганы, з яго паўднёвага боку. На схілах гарадзішча добра прасочваюцца рэшткі абарончых валоў. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі. Датуецца V-VІІ стст.

Адкрыў і даследаваў помнік у кан. ХІХ ст. Пакроўскі Ф.В. Абследаваў у 1949, 1965, 1972 гг. Мітрафанаў А.Р. Была знойдзена штрыхаваная кераміка і рэшткі ляпнога гладкасценнага посуду. 

У 1965 г. на селішчы правёў раскопкі Штыхаў Г.В. Былі выяўлены сляды наземнага жылля з печкай-каменкай, жалезныя сярпы, жалезныя нажы, гліняныя формы для ліцця з медзі або бронзы, прасліцы, фрагменты глінянага посуду. У 1989 г. селішча даследавала Л.В. Дучыц, у 1997 г. - Э.М. Зайкоўскі.

Старонка