Шыфр
413В000584
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI – VIII стст.
Апісанне
Селішча-1знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад паўднёвай ускраіны вёскі, з левага боку ад дарогі на в. Казловічы, на ўзвышшы (ур. Цэсь) ў правабярэжжы р. Бяроза (левы прыток р. Шчара). Тэрыторыя помніка задзірваваная. Помнік абследавалі ў 1963 г. В. Р. Супрун, у 1974 г. Л.Д. Побаль. Сабраны фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі.
Селішча-2 знаходзіцца адразу за паўднёвай ускраінай вёскі, з левага боку ад дарогі на в. Казловічы, на ўзвышшы (ур. Сітнік) ў правабярэжжы р. Бяроза. Тэрыторыя помніка задзірваваная. Абследавалі ў 1963 г. В. Р. Супрун, у 1974 г. Л. Д. Побаль. Сабраны рэшткі ляпной керамікі, ганчарная кераміка, рэшткі домніц.