зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Селішчы, курганныя могільнікі

Селішчы, курганныя могільнікі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413В000465

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Чарэшля, ва ўрочышчы Замэчак, злева ад дарогі Чарэшля – Дзяляцічы, на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, каля вёскі, 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі

Датаванне

4-е тыс. да н.э. - 2-е тыс. да н.э.

Апісанне

Селішча-1 знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, ва ўр. Замэчак. Плошча 0,5 га. Адкрыла і абследавала ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, даследаваў у 1975 г. М.А. Ткачоў. Была знойдзена ляпная кераміка і кераміка раннефеадальнага часу. У ніжняй частцы пласта трапляюцца прылады эпохі неаліту.

Селішча-2 знаходзіцца злева ад дарогі з в. Чарэшля ў в. Дзяляцічы, на ўзвышшы. Адкрыў і абследаваў у 1975 г. М.А. Ткачоў. Плошча каля 0,8 га. Была знойдзена ляпная кераміка ранняга жалезнага веку.

Курганны могільнік-1 знаходзіцца на ўсходнім беразе воз. Чарэшля, справа ад дарогі Чарэшля-Мікалаева. Налічвае 20 насыпаў вышынёй 0,5-1 м. Адкрыла ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, абследаваў у 1975 г. М.А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся. 

Курганны могільнік-2 знаходзіцца каля вёскі, перад мостам, злева ад лясной дарогі. Налічвае 4 насыпы вышынёй 0,6-0,8 м. Адкрыла ў 1955 г. Ф.Д. Гурэвіч, абследаваў у 1975 г. М.А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.

Старонка