Шыфр
413В000569
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VI - IX, X-XIII стст.
Селішча знаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, з правага боку ад дарогі Рахавічы-Хмельніца, уздоўж балота, на агародах, на правым беразе р. Була (левы прыток р. Грыўда). Тэрыторыя помніка занятая агародамі. Папярэднія памеры помніка да 1 га. Датуецца VI — IX, X—XIII стст. і адносіцца да перыяду сярэднявечча.
Селішча было выяўлена ў 1963 г. В.Р. Супруном, абследавалася гэтым жа даследчыкам у 1964, Л. Д. Побалем у 1973 і 1974 гг. У розныя часы на помніку была сабрана ляпная гладкасценная і штрыхаваная кераміка, а таксама больш позні посуд. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён