Шыфр
413В000533
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
9 - 2 тысячагоддзі да н. э., 15 - 18 стст.
Апісанне
Стаянка і селішча Вялікія Шылавічы-1. Займае невялікае пясчанае павышэнне з палогімі схіламі. Паверхня задзірвавана. На пляцоўцы помніка захаваліся рэшткі гаспадарчых пабудоў. Праводзіліся раскопкі. Культурны пласт да 0,3 м. Прыкладныя памеры стаянкі і селішча могуць дасягаць да 1,5 га.
Стаянка Вялікія Шылавічы-2. Паверхня помніка практычна цалкам зарасла травой і моцна задзірванела ў паўднёвай палове. У паўночнай частцы стаянкі культурны пласт моцна пашкоджаны падчас будаўніцтва гаспадарчых пабудоў і калгаснай фермы, сіласных ямаў. Праводзілася шурфоўка і зачысткі агаленняў. Культурны пласт да 0,6 м. Прыкладныя памеры стаянкі да 5,0 га (каля 500 м. даўжыні ўздоўж цячэння ракі пры шырыні да 100 м.)
Стаянка Вялікія Шылавічы-3. Паверхня помніка практычна цалкам засаджана лесам, задзірвавана. На ўскраіне помніка з заходняга боку на момант абследавання самы верх культурнага пласту аказаўся пашкоджаны дзікамі, у вываратнях сабрана новая калекцыя крамянёвых артэфактаў. Прыкладныя памеры стаянкі да 8,0 га (каля 500 м. даўжыні ўздоўж цячэння ракі пры шырыні да 150/200 м).