зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сельскія паселішчы, курганны некропаль, тэрыторыя былых Кстоўскай і Задунайскай слабодСельскія паселішчы, курганны некропаль, тэрыторыя былых Кстоўскай і Задунайскай слабод

Шыфр

213В000007

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, -

Датаванне

XII ст. - XVII ст.

Апісанне

Заручаўе размяшчалася на поўдзень ад тэрыторыі, якую займае гарадскім пасад X-XIII стст., а затым Ніжнім замкам. Яго тэрыторыя да канца XVIII ст. дасягнула значных памераў: у межах сучасных набярэжнай р. Заходняй Дзвіны на захадзе, вул. Праўды на поўдні і рова Гапеева ручая на ўсходзе. 3 поўначы працякаў замкавы (Пілат) ручай, які аддзяляў Заручаўе ад Ніжняга замка. У заходняй яго частцы (зона ад вул. Леніна да наберажнай ўздоўж р. Заходняй Дзвіны) у эпоху сярэднявечча сяліліся рамеслінікі, пераважна звязаныя з апрацоўкай скур i металу. У ўсходняй, больш узнёслай часткі (тэрыторыя аблвыканкама), размяшчаўся Святадухаўская манастыр з храмам. Тэрыторыя, абмежаваная ўмоўнай лініяй, якая праходзіць на поўначы - ад р. Заходняя Дзвіна па рэчышчы былога Замкавага ручая да рэчышча былога ручая Дунай; на ўсходзе - ад рэчышча былога ручая Дунай, уздоўж рэчышча Гапеева ручая (Духаўскі яр) да перакрыжавання з вул. імя газеты «Правда», вул. Шубіна, праезд Гогаля да р. Заходняя Дзвіна; на захадзе - ад пл. Перамогі па левабярэжжы р. Заходняя Дзвіна ўверх па цячэнню да паўднёва-заходняга вугла пл. Тысячагоддзя Неўмацаванае паселішча XII- XIII ст. плошча каля 5 га. На ўсходнім узвышаным участку знаходзіўся курганны некропаль (валатоўкі). Тут жа ў XIV ст. княжна Ульяна пабудавала каменную царкву Святога Духа У тэты час тут склалася вулічная сетка.

Археалагічныя раскопкі праводзіліся ў 1981, 1986 гг. В.М.Ляўко.У заходняй частцы слабады даследавана 150 м2. Культурны пласт 0,5-2 м, магутнасць яго павялічваецца на поўдзень ад Ніжняга замка. Вывучаны рэшткі падвальнай часткі Свята-духаўскай царквы з манастыром на плошчы 1500 м2.