Шыфр
213В000008
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск
Датаванне
XV-XVIII стст.
Тэрыторыя былой Задзвінскай слабады знаходзіцца на правым беразе р. Заходняя Дзвіна, насупраць Верхняга і Ніжняга замкаў. У паўночнай частцы Задзвіння ў X - XIII стст. існавала паселішча (паводле пісьмовых крыніц вядомы і курганныя могільнікі), на аснове якога сфарміравалася частка гарадскога пасада - Ільіншчына.
Пазней, паўночная частка Задзвіння называлася Слабада Валатоўка (1714), Слабадскі пасад (1761); жыхары займаліся суднабудаваннем. У паўднёвай частцы Задзвіння паводле крыніц XVI ст. вядома паселішча Русь або Пасад Рускі, магчыма месца жыхарства гандляроў, якія прыбывалі з рускіх зямель. Тут жа сяліліся ганчары, пра што сведчыць назва вул. Ганчарнай.
Першыя даследаванні на тэрыторыі Задзвіння былі праведзены В.М. Ляўко. У 1991 г. былі закладзены раскопы ў яго паўночнай частцы, а з 2000 г. праводзілася пастаяннае археалагічнае назіранне падчас пракладкі камунікацый, а таксама пры капанні катлаванаў уздоўж вул. Ільінскай і Камсамольскай у зоне іх скрыжавання з іншымі вуліцамі: Кірава, Чырвонай Арміі, Ганчарнай, Жарэса і інш.
Падчас праведзеных археалагічных даследаванняў быў сабраны рэчавы матэрыял, датаваны XVII-XIX стст. Ён прадстаўлены вырабамі з металу, шкла і керамікі.
На ўсёй тэрыторыі, якую займае сярэднявечнае Задзвінне, прасочаны культурны пласт магутнасцю ад 0,5 да 2 м з рознай насычанасцю археалагічным матэрыялам. Выразны узровень стабільнай забудовы прыходзіцца на паласу паміж вул. Чайкоўскага i Камсамольскай у паўднёвай частцы Задзвіння. Тут выяўлены западзіны, што адпавядаюць рэшткам жылых збудаванняў (меркавана скляпам у хатах), датаваных XVII-XVIII стст. Сляды досыць шчыльнай забудовы гэтага ж часу зафіксаваны таксама паміж вул. Камсамольскай i Іллінскай у паўночнай частцы Задзвіння.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён