Шыфр
63БЛ000182
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Клецкі раён, аг. Лазавічы; Мінская вобласць, Клецкі раён, в. Макраны; Мінская вобласць, Клецкі раён, в. Кунцаўшчына
Традыцыя шчадравання з Жарэбнай Кабылай бесперарыўна бытуе на тэрыторыі Клецкага раёна ў аграгарадку Лазавічы ўжо больш за 30 гадоў і датуецца яшчэ жывымі носьбітамі 20- мі гадамі ХХ-га стагоддзя, калі яны гэтую традыцыю бачылі, ведалі са слоў старэйшага пакалення, а затым і самі ў гэтай традыцыі ўдзельнічалі. Гэта жыхары вёсак Макраны, Кунцаўшчына, Лазавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці, ад якіх Машко Сяргей Іванавіч 1965 года нараджэння пераняў звесткі пра абрад: Самойлік Дзмітрый Анісімавіч 1930года нараджэння, Самахвал Міхаіл Антонавіч 1950 года нараджэння, Трэйліп Галіна Аляксееўна 1952 года нараджэння.
Зімовы абыход двароў прыходзіцца на вечар з 13-га па 14-га студзеня і ажыццяўляецца толькі хлопчыкамі і мужчынамі ў звычайным адзенні.
Сярод удзельнікаў гурта асноўны абрадавы персанаж – хлопец, апрануты ў Жарэбную Кабылу (маска- галава Кабылы -дапоўнена жаночым адзеннем на абручы па лініі таліі). Кабылу вядзе Дзед-павадыр, якога тут называюць Зазывала, бо ён вядзе дыялогі з гаспадарамі, выказвае ім традыцыйныя зычэнні, просіць дазволу спяваць. Звяздар нясе 8-раговую зорку, якую час ад часу круціць. Перад тым, як заспяваць песні, заўсёды запытваюць дазволу ў гаспадароў. Не абмінаюць і хаты з жальбой. Звычайна калядныя песні там не спяваюць, але могуць праспяваць царкоўныя ў тым выпадку, калі сам гаспадар папросіць. Звычайна падчас шчадравання з Жарэбнай Кабылай спяваюць царкоўныя песні, прысвечаныя нараджэнню Хрыста (бо на Раство не было традыцыі абыходаў), віншуюць гаспадароў з пачаткам Новага года, жадаюць багацця і дабрабыту, дастатку і прыплоду, які сімвалізуе Жарэбная Кабыла.
Удзельнікі гурта абносяць двары васьміраговай зоркай, якую абавязкова робяць напярэдадні свята з драўніны, паперы і рэшата, ў цэнтры якога размяшчаецца свечка. Промні зоркі полыя, што дазваляе святлу ад свечкі разыходзіцца па іх. Дзіркі ў рэшаце па цэнтру промняў выпальваюцца гарачым прадметам авальнай формы, а каркас промняў вырабляецца з драўляных палачак. На пярэдняй нерухомай частцы зоркі размяшчаецца ікона з выявай Хрыста або Божай Маці з немаўляткам. Падчас спеваў, прысвечаных нараджэнню Хрыста, звяздар пачынае калыхаць зорку за промні. Промні зоркі ў канструкцыі рухаюцца па колу, але у гэтым выпадку звяздар робіць калыхальныя рухі, якія імітуюць качанне калыскі, у якой ляжыць немаўля. Мясцовая супольнасць з павагай ставіцца да зберажэння традыцыі шчадравання з Жарэбнай Кабылай і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю. Штогод да гурта далучаюцца падрастаючыя падлеткі з мясцовай школы, што спрыяе пераемнасці традыцыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён