Шыфр
522М000100
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова Х – першая палова ХІ стагоддзя
Апісанне
4 красавіка 2019 г. у Бабруйску знойдзены шлем старажытнарускага перыяду. Багаты дэкор нагалоўя, выкарыстанне каляровых і каштоўных металаў не пакідаюць сумнення ў тым, што знойдзены шлем належаў прадстаўніку ваеннай эліты свайго часу - князю ці баярыну.
Шлем сфераканічнай формы, вышыней 26,5 см, складаецца з чатырох падтрохвугольных жалезных пласцін. Кожная пласціна абцягнута тонкім лістом з меднага сплаву. На скроневых (бакавых) пласцінах замацаваны чатырохкутныя жалезныя бляхі (5х5 см). Франтальная пласціна над ілбом дэкараваная накладным трылістникам (трызубцам). Уздоўж асновы купала працягнуты жалезны вобад шырынёй 2,2 см і даўжынёй каля 52 см. Верхні край вобада хвалісты. Наверша шлема вышынёй 8,7 см згорнута ў выглядзе ўтулкі з аднаго жалезнага ліста.
На паверхні наверша, ўздоўж двух бакоў мыса вылучаецца гравіраваная лінія акантоўкі. Падобныя лініі бачныя на трызубцы, вянечнам вобадзе. На ўсіх дэталях маюцца дробныя насяканні, якія ідуць практычна суцэльнай сеткай на паверхні - мабыць, яны былі плакіраваны срэбрам.