зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Шпалера з выявай сцэны з антычнай гісторыі. Воўна, шоўк. Ручное ткацтва. Памеры 220 х 320 см

Шыфр

421Ж000093

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

канец ХVІ - пачатак ХVІІ ст.

Стыль

Рэнесанс

Апісанне

Асаблівасці кампазіцыйнага і колеравага вырашэння, тэхналогія перапляцення нітак дазволілі выказаць меркаванне, што прадстаўленая “Шпалера з выявай сцэны з антычнай гісторыі” была выраблена ў майстэрнях Бруселя, які ў XVI ст. з’яўляўся адным з вядучых цэнтраў заходнееўрапейскага шпалернага ткацтва. Сюжет шпалеры прадстаўлены складанай шматфігурнай кампазіцыяй, дзе дзеючыя асобы запаўняюць усё поле дывана. На пярэднім плане адлюстраваны тры персанажы - палкаводзец і дзве жанчыны, намаляваныя ў традыцыях маньерызму. Палкаводзец паказаны ў даспехах, у лаўровым вянку пераможца. Яго плашч палудаментум замацаваны на левым плячы.