Шыфр
213Г000943
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, аграгарадок Звянячы, паміж вул. Вакзальнай і перонам чыгуначнай станцыі «Коханава»
Датаванне
1929 - 1932 гг.
Стыль
Канструктывізм
Апісанне
Воданапорная аднасекцыйная вежа ля чыгуначнай станцыі Коханава ўзведзена ў 1929 годзе па праекце расійскага інжынера Уладзіміра Рыгоравіча Шухава (1853-1939) з выкарыстаннем стальной сеткаватай абалонкі. Вышыня вежы каля 27 м.
Вежа ўяўляе сабой металічную гіпербалоідную канструкцыю – збудаванне ў форме аднаполасцевага гіпербалоіда кручэння. Такая канструкцыя, нягледзячы на сваю крывую, пабудавана з прамых бэлек.
У Беларусі ў якасці воданапорных вежы У.Р.Шухава пабудавалі на станцыях Пухавічы, Коханава, Барысаў і Сцяпянка. Коханаўская воданапорная вежа – адна з дзвюх захаваных у Беларусі, яшчэ адна знаходзіцца ў Барысаве.