Шыфр
613Г000209
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1909 г.
Стыль
Неакласіцызм
Сядзіба ў в. Стралкава, 1909 г. Ансамбль сядзiбы мае рэгулярную планiроўку, уключае сядзiбны дом, свiран, браму, пад'язную алею. З'яўляецца помнiкам архiтэктуры неакласiцызму. Сядзібны дом уяўляе сабой аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак на бутавым цокалі. Накрыты высокім вальмавым дахам з люкарнамі. Мае сіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Манументальнасць галоўнага ўвахода падкрэслена шырокім ганкам, які выкладзены з блокаў ружовага вапняку.
Характэрная рыса інтэр'еру - адкрытыя балечныя столі. Сцены прарэзаны шырокімі аконнымі праёмамі. Дваровы фасад з паўкруглым эркерам у цэнтры раскрапаваны шырокімі лапаткамі. Планіроўка будынка анфіладная. У цэнтры знаходзіцца вестыбюль і вялікая зала. Дзе групы бакавых памяшканняў маюць тарцовыя выхады. У інтэр'еры захаваўся кафляны камін. Зараз аб'ект не выкарыстоўваецца.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён