Шыфр
213Г000386
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. ХIХ ст.
Сядзіба ў в. Залессе, рэшткі якой захаваліся да нашага часу, была сфарміравана на працягу другой паловы XVIII ст. паміж азёрамі Мурамшчына (сустракаецца напісанне Мураўшчына) і Белае. Усходнюю частку сядзібы займалі пабудовы (сядзібны дом, стайня, карэтная, гаспадарчыя будынкі), заходнюю - лесапарк.
Мураваны сядзібны дом быў пабудаваны ў 2-й палове ХІХ ст. Меў рысы архітэктуры неагатычнага стылю. Цэнтральны корпус быў двухпавярховы, бакавыя крылы аднапавярховыя. Будынак быў узведзены з чырвонай цэглы, нетынкаваны. У Вялікую Айчынную вайну жылы дом быў часткова разбураны, захавалася ўсходняя частка дома з верандай, якія ў 1982 г. былі разабраныя. На дадзены момант на месцы былога сядзібнага дома захаваліся толькі вельмі нязначныя рэшткі яго падмурка (асобныя камяні і фрагменты цэглы).
У адной стылістычнай трактоўцы з сядзібным домам быў выкананы будынак стайні, прамавугольны ў плане, узведзены з чырвонай цэглы, нетынкаваны. Архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі. Размяшчаўся насупраць дома.
Пейзажны парк быў разбіты на плошчы 8 га ўздоўж берагавога схілу возера Мурамшчына. Галоўная алея праходзіла ад дома па грэбні ўзгорка з відам на возера. Усяго ў парку расло 48 парод дрэў. Сярод экзотаў у парку раслі ліпа амерыканская буйналістая, сасна чорная, веймутава, сібірская, явар, каштан конскі. На адной з алей адкрывалася перспектыва на возера Белае і вясковую царкву, размешчаную на другім беразе возера. За паркам быў пладовы сад.
Сядзіба захавалася часткова. З пабудоў ацалелі некалькі гаспадарчых будынкаў. З іх толькі будынак стайні мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, але ён цяпер не выкарыстоўваецца. Два гістарычныя гаспадарчыя ці службовыя будынкі выкарыстоўваюцца пад жыллё.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён