Шыфр
613Г000486
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
п. пал. ХVII ст.
Стыль
Класіцызм, неаготыка
Апісанне
Сядзіба Ліпа на мяжы ХІХ – ХХ стагоддзяў лічылася адной з найпрыгажэйшых у “Навагрудскім краі”. Да таго ж гэта адзін са старэйшых маёнткаў у Беларусі.
Сядзіба належала роду Абуховічаў, аднаму з заможных і ўплывовых у ВКЛ. Прадстаўнікі гэтага роду займалі дзяржаўна-адміністрацыйныя і ваенныя пасады. Ацалелыя будынкі – прыклад сядзібных пабудоў другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст.
Паводле архіўнага дакумента, маёнтак Ліпа “з гасподскім домам” і іншымі пабудовамі дастаўся Зоф’і Міхайлавай Чапскай па духоўным завяшчанні Аляксандра Ксаверыя сына Абуховіча, складзеным 7 сакавіка 1847 г. Уводны акт у валоданне маёнткам Зоф’і Чапскай падпісаны 24 мая 1847 г. Затым 16 мая 1862 г. Зоф’я Міхайлава Чапская, народжаная Абуховіч, прадала памешчыку Каятану Рафаіла сыну Абуховічу ўласны маёнтак Ліпа з фальваркамі Круглы, Галоўцы і вёскамі Ліпа, Баяры і Высокая за 60 000 рублёў. Усёй зямлі ў маёнтку лічылася 2649 дзесяцін 2302 1/2 саж.
Сядзіба захавалася да нашага часу фрагментарна: уязная брама са стайнямі, свіран, флігель, аднак ён не мае статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Крыху далей, на паўночны захад ад параднага двара, захаваўся будынак бровара, пабудаванага, па звестках А.Т.Федарука, у 1926 г. з чырвонай цэглы. У савецкі час гаспадарчыя будынкі выкарыстоўваліся мясцовай гаспадаркай, у флігелі быў дзіцячы дом, школа. Цяпер даволі працяглы час сядзібныя пабудовы не эксплуатуюцца.