Шыфр
713Г000261
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Партызанскі раён, вул. Філімонава, 24
Датаванне
пал. XIX ст.
Стыль
класіцызм
Апісанне
Сядзiбна-паркавы комплекс Сляпянка быў заснаваны ў прыгарадзе Мiнска на рацэ Слепня. Землi гэтага маёнтка займалі тэрыторыю памiж Маскоўскай шашой i сучаснай вул. Казлова, даходзiлi нават да раёна сучасных вулiц Берасцянскай i Гiкалы. Маёнтак Сляпянка згадваецца ў розных дакументальных крынiцах з 16 ст. Прычым, як вынікае з пісьмовых крыніц, існавалі два маёнткі, адзін з іх у 1681 г. перайшоў у валоданне да мiнскiх езуiтаў i належаў iм да 1773 г., другі належаў Радзівілам. У канцы 18 - пачатку 19 ст. абодва маёнткі апынуліся ў валоданні прадстаўнiкоў вядомага беларускага шляхецкага роду Ваньковiчаў. У гэтай сувязі трэба адзначыць, што сядзіба ў Сляпянцы мае мемарыяльнае значэнне. Тут прайшлi дзiцячыя гады беларускага мастака Валенцiя Ваньковiча (1800-1842 гг.). Сядзiбны дом двухпавярховы Т-падобны ў плане, накрыты пакатым двухсхiльным дахам, з галоўнага фасада закрытым глухім ступеньчатым парапетам. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры шырокiм рызалiтам, раскрапаваным плоскімі пілястрамі. Тыльны фасад аформлены трохвугольным франтонам, апаясаным карнізам з дэнтыкуламі.
Тэрыторыя добраўпарадкавана, часткова адноўлена ранейшая планіроўка, па перыметры абнесена агароджай. Былая алея, якая ішла ў заходнім накірунку і злучалася з алеяй парку імя Чэлюскінцаў, фактычна страчана.