зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сядзіба з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

Сядзіба з в. Заброддзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

612Г000389

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Азярцо, тэрыторыя ўстановы «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту»

Датаванне

пач. ХХ ст.

Стыль

Народное драўлянае дойлідства

Апісанне

Сядзіба двухраднага пагоннага тыпу. У адзін рад праз невялікі прамежак размешчана жылое звяно і хлявы з куратнікам. Насупраць хаты знаходзіцца клець, у глыбіні двара -- гумно. Жылы дом уяўляе трохкамернае жыллё: хата-сені-варыўня. Пабудова зрубная камбінаванай канструкцыі. Рублена з бярвенняў з астаткам. Падмуркі з валуноў. Падлога ў сенях і варыўні глінабітная, у хаце з дошак на лагах. Столь з дошак. У сенях столі няма. Страха двухсхільная на кроквах. У хаце 4 акна, руская печка. Хлеў зрублены з бярвенняў з астаткам. Падзеленая на адсекі. Дах двухсхільны на паўсошках, абапіраецца на прагон і верхняе бервяно зруба. Столь з жэрдак. Адны вароты. Клець (свіран) -- зрубная пабудова амаль квадратная ў плане з галерэяй на 4 слупах. Гумно -- пабудова зрубна-камбінаванага тыпу.

Старонка