412Г000167_3
Шыфр
412Г000167
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX ст.
На ўсходняй ускраіне Гродна, на высокім правым беразе Нёмана захаваліся рэшткі маляўнічай старажытнай сядзібы, якая з'ўлялася загараднай рэзідэнцыяй караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Панямунь для апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста праектаваў адзін з лепшых архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага каралeўcкi архітэктар Джузеппэ Сака.
Сядзібна-паркавы комплекс "Панямунь" прадстаўлены палацам, рэшткамі парку, гаспадарчымі пабудовамі, капліцай.
Па адной з версій парк магчыма быў закладзены ў першай палове XIX ст. Магчыма гэта быў пейзажны парк, аднак ад яго амаль нічога не захавалася.
З дрэвастоя парку сутракаюцца ліпы, алешыны, грабы, хвоі, адзіночныя клёны і грушы. Парк быў разбіты з улікам прыроднага рэльефа. Яр быў утвораны вадацёкамі, якія і зараз накіраваныя ў Нёман, стала размываючы і паглыбляючы дно. Яр выгінаецца, мяняючы сваю шырыню ад 10 да 24 метраў. Схілы яра дасягаюць часам вышыні 10-12 м. Па дне яра праходзіць дарожка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён