Шыфр
213Г000874
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
першая палова XIX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Сядзібны комплекс у Лынтупах быў заснаваны апошнімі ўладальнікамі мястэчка Бішэўскімі. У канцы 19 ст. Юзаф Бішэўскі прыступіў да стварэння сядзібнага архітэктурнага ансамбля ў Лынтупах. Праект сядзібнага дома выканаў архітэктар Тадэуш Раствароўскі. Фарміраванне сядзібы працягвалася больш дзесяцігоддзя і было завершана ў асноўным да пачатку Першай сусветный вайны. Ансамбль сядзібы сфарміраваны па адзінай планіровачнай восі. Уключаў палац, флігель, парк са складанай сістэмай вадаёмаў і каналаў, паркавыя павільёны, мосцікі, уязную браму, комплекс гаспадарчых будынкаў і спіртзавода. Захаваўся часткова, за апошнія 20 гадоў будынкі прыйшлі ў заняпад.