зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом; лядоўня; рэшткі парку

Сядзібна-паркавы комплекс: сядзібны дом; лядоўня; рэшткі парку

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000656

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Новае Поле,

Датаванне

п. п. ХІХ ст.

Апісанне

Маёнтак Новае Поле ўваходзіў у т.з. Ракаўскае графства -- уладанні Сангушкаў. У другой палове XVIII ст. належаў гетману Міхаілу Казіміру Агінскаму. У 1794 г. ён прадаў маёнтак з вёскамі Пелікшы, Жукі, Казакі, Ліхачы, Рудзеўшчызна (або Венгляўшчызна) стольніку полацкаму, суддзі гродскаму Мінскага ваяводства Іасафату Сяляве. Наступным уладальнікам маёнтка Стары Ракаў з фальваркам Новае Поле і прыналежнымі вёскамі быў Апалінарый Сялява. З 1837 г. ён належаў пляменніцы Апалінарыя Хрысціне з роду Шчыт-Неміровічаў, якая была замужам за князем Друцкім-Любецкім. Ад Хрысціны Новае Поле і Ракаў дасталіся ў 1870 г. сыну Эдвіну, затым унуку Ераніму Друцкаму-Любецкаму. Пра яго вядома, што быў драматургам-аматарам, членам праўлення Мінскага таварыства сельскіх гаспадароў, членам праўлення камерцыйнага банка, дэпутатам Расійскай думы. 

Сядзіба была заснавана Сялявамі, затым дабудоўвалася і пашыралася Друцкімі-Любецкімі. Яе плошча складала каля 16 га. Цэнтральнае месца займаў сядзібны дом. Пры сядзібе быў закладзены парк. Як адзначыў А.Т. Федарук, нягледзячы на тое, што сядзіба фарміравалася ў эпоху класіцызму, парк не меў характэрных пейзажных рысаў. Парадная частка парку была невялікая, прамавугольная ў плане. Па перыметры была абсаджана ліпамі і штакетнай агароджай на бутавым падмурку.

Пасля ўсталявання на гэтай тэрыторыі Савецкай улады ў сядзібе размясціўся пагранатрад, бо мяжа праходзіла вельмі блізка. У 1946 г. ў Новым Полі рашэннем Мінскага аблвыканкама ад 9.02.1946 г. № 114 была арганізавана школа калгасных птушкаводаў.

Да нашага часу сядзіба захавалася часткова: мураваны сядзібны дом, мураваны будынак лядоўні і фрагменты парку. Сядзібны парк захаваўся фрагментарна. Частка парку належыць каледжу, добраўпарадкавана, аднак перагружана сучаснымі будынкамі, у 1954 і 1959 гг. зроблены новыя пасадкі дрэў і кустоў, ліпавая і каштанавая алеі. Астатняя частка парку забудавана прыватнымі дамамі, месцамі вядзецца гаспадарчая дзейнасць. 

Старонка