Шыфр
213Г000949
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХІХ ст.
Стыль
Правінцыйны неакласіцызм
У вёсцы Галошава знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс канца XIX стагоддзя, былая сядзіба Цюндзявіцкіх, пабудаваная ў стылі правінцыйнага неакласіцызму. У склад сядзібы ўваходзілі сядзібны дом, флігель, шэраг гаспадарчых і прамысловых пабудоў (прадпрыемства па вырабу сельскагаспадарчых машын і інструментаў, цагельны, вінакурны і крухмальны заводы, лесапільня, фермы па гадоўлі коней, кароўнікі), пейзажны парк з нерэгулярнай планіроўкай, які спускаўся ад сядзібнага дома амаль да берага возера. Да нашых дзен захаваліся сядзібный дом і флігель, якія знаходзяцца ў аварыйным стане, рэшткі дзвух гаспадарчых пабудоў і фрагменты парка.
Сядзіба займае высокую рассечаную тэрасу возера Глыбокага. У аснову планіровачнага рашэння пакладзены віды на гладзь возера, у сувязі з гэтым сядзібны дом і пабудаваны ў найбольш узнёслай частцы тэрасы.
Пабудовы руйнуюцца. З цягам часу пад уплывам фактараў прыроднага і антрапагеннага характару сядзіба страціла свае адметныя архітэктурныя, духоўныя і мастацкія якасці. Тым не менш, фрагменты сядзібнага комплексу маюць гістарычнае значэнне.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён