Шыфр
112Г000733
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XIХ ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Сядзібны дом размешчаны ў маляўнічым месцы на беразе р. Мышанкі. Упершыню згадваецца ў дакументах 1507 г. Сядзіба фармавалася ў канцы ХІХ ст. Займала роўную трохі паніжаную тэрыторыю плошчай каля 6 га. У плане мела форму прамавугольніка. Ансамбль уключаў мураваны палац, пабудаваны ў 1897 г., дзве афіцыны (па 12 пакояў), невялікі парк (4 га), які зліваўся з садам (5,5 га), сажалку, капліцу, бровар, стайню, вазоўню і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Былі таксама лесапільны і цагляны заводы. Уязная кляновая алея вельмі шырокая (да 10 м), дрэвы пасаджаны праз кожныя 4 м. Алея ідзе перпендыкулярна асноўнай восі кампазіцыі, перасякае ўсю сядзібу. Уезд быў аформлены брамай, да якой з заходняга боку прымыкаў будынак стайні.