Шыфр
113Г000038_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XIX- пачатак XX ст.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Звесткі пра сядзібу Капылы даволі сціслыя. Маёнтак Капылы згадваецца ў пісьмовых крыніцах з 1-й паловы XVI стагоддзя, як уласнасць роду Гарнастаяў. Па меркаванні даследчыкаў, сядзіба была закладзена ў XVIIІ ст. Затым уласнікі перапланавалі і пашырылі яе. Сядзіба спалучае элементы рэгулярнай планіроўкі з больш познім пейзажным афармленнем. СЯДЗІБНЫ ДОМ мураваны ў плане блізкі да літары Т, адна-двухпавярховы: падоўжанае аднапавярховае крыло фланкіруе з паўночнага боку крыху шырэйшы двухпавярховы аб'ём. Аднапавярховае крыло накрыта двухсхільным дахам. Франтон на паўднёвым фасадзе зашыты дошкамі.