зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000554

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1810 - 1820 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Паводле пісьмовых крыніц, маёнтак Дзедзінка з другой паловы ХVIІІ ст. належала роду Рудніцкіх. 

Паводле "Slownika geograficznego", захаваўшыйся да нашага часу сядзібны дом быў узведзены ў 1810-1820 гг. Аляксандрам Рудніцкім, суддзёй дзісненскім на месцы раней існаваўшай сядзібы.

Сядзібны дом у плане прамавугольны двухпавярховы на невысокім цокалі, з падвалам, накрыты вальмавым гонтавым дахам. Падвал перакрыты скляпеннямі. Першы паверх адносна невысокі. Яго памяшканні мелі галоўным чынам службовае прызначэнне, тут знаходзілася прыслуга. Рэпрэзентатыўны характар другога паверха падкрэслены большымі аконнымі праёмамі. 

Галоўны фасад дома вылучаны чатырохкалонным значнага вынасу порцікам. Круглыя калоны порціка пастаўлены на магутныя квадратныя ў сячэнні базы. На калоны абапіраецца шырокая гладкая бэлька. Завершаны порцік трохвугольным франтонам, прарэзаным невялікай паўкруглай люкарнай. 

Як піша Афтаназі, у Дзедзінцы не было парку ў поўным сэнсе гэтага слова, а існавалі прагулачныя рэгулярныя алеі і ўчасткі, засаджаныя фруктовымі дрэвамі, дэкаратыўнымі і ягаднымі кустамі, закладзеныя Аляксандрам Рудніцкім на аснове старога парку Рудамінаў. Тэрыторыя парку ўязной алеяй дзялілася на дзве часткі. Алея вяла да сядзібнага дома, затым паварочвала ўправа да вазоўні і стайні. Перад галоўным фасадам дома існавалі два ставы з нерэгулярнымі берагамі. Ставы злучаліся грэбляй, праз якую быў перакінуты мосцік. На другім баку бліжэйшага са ставоў стаяла альтанка ў форме амфітэатру. Частка парку паміж тыльным фасадам дома і пагоркам могілак была засаджана каштанамі і бярозай, па мяжы раслі кусты арэшніку. У тым баку знаходзілася лазня, адна для гаспадароў, другая для прыслугі, і свіран, пабудаваныя з дрэва. 

Бліжэй да 1939 г. маёнтак быў перададзены Віленскаму ўніверсітэту. У Вялікую Айчынную вайну сядзібны дом ацалеў. У савецкі перыяд у ім размяшчаліся сельсавет, клуб, ветэрынарная лячэбніца. З 1976 г. фактычна не выкарыстоўваецца.

Старонка