зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Сядзібны дом былой сядзібы Ігнація Манькоўскага "Мілае"

Сядзібны дом былой сядзібы Ігнація Манькоўскага "Мілае"

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Г000896

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1801 - 1806 гг.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Згодна з архіўнымі дакументамі, сядзібны дом маёнтка “Мілае” быў пабудаваны Ігнатам Манькоўскім у 1801-1806 гг. Сядзіба ўключала сядзібны дом, гаспадарчыя пабудовы, ляднік, свіран, цагельню, млын і парк з вялікай колькасцю дэкаратыўных раслін. У парку раслі пераважна ліпы і дубы. 

Апошнім уладаром сядзібы быў памешчык Іваноў. Пасля рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны, у ім быў створаны саўгас “Мазалава” (існаваў да 1938 г.). У 1918 г. сядзібны дом быў перададзены пад школу, збор карцін і іншых прадметаў мастацтва вывезены ў Віцебск, у музей пры Нарпрасвеце. Школа знаходзілася ў сядзібным доме да 1970-х гг., пасля гэтага некаторы час яго займаў інтэрнат меліаратараў Мазалаўскай ММС. У 2006 г. дом перададзены Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. У 2008 два пакоі першага паверха сядзібнага дома аддадзены праваслаўнаму прыходу храма пакутніка Іаана Воіна. У 2013 г. у ходзе прыстасавання першага паверха будынка пад храм праведзена перапланіроўка, часткова закладзены цэглай ўваход у будынак і ператвораны ў аконны праём. У 2018 г. на даху сядзібы быў узведзены цыбулепадобны купал.

Старонка