Шыфр
213Г000946
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Меркавана з 1848 г.
Стыль
Эклектыка
Маёнтак "Малыя Дольцы" належаў сямейству Вярэнька меркавана з 1848 г. У 1873 г. Феліцыян Вярэнька перадаў маёнтак сваёй дачкі Юзэфе-Разаліі, па мужу - Сушынскай, якая валодала ім да 1916 г.
Сядзібны дом маёнтка з'яўляецца ўзорам архітэктуры дваранскіх сядзіб ХІХ - пачатку ХХ стст. Уяўляе сабой цагляны аднапавярховы, 9-восевы, прастакутнага плана будынак з вальмавым дахам. Пабудаваны ў стылі эклектыкі. Характэрным элементам афармлення цэнтральнага ўваходу дома з'яўляўся порцік і шырокі ганак. Цэнтральны і бакавыя выступы дома ўпрыгожаны пілястрамі, а зверху - фігурнымі франтонамі з невялікімі чатырохкутнымі вежкамі па баках.
Мяркуецца, першапачаткова ў цэнтральнай частцы франтона размяшчалася выява сямейнага герба Сушынскіх, аднак у савецкі перыяд дадзены малюнак быў дэмантаваны і заменены прастакутным фрагментам з лічбавым пазначэннем "1936". Над галоўным уваходам размешчаны балкон з металічнай агароджай.
Памяшкання першага паверха з'яўляліся жылымі, на другім паверсе размяшчаўся летні пакой. У падвале дома – гаспадарчыя памяшканні. Унутраная планіроўка калідорная.
Побач з домам часткова захаваўся парк, які абгінае рака. Паркавыя насаджэнні прадстаўлены ліпай, ясенем, серабрыстай таполяй. На тэрыторыі парку размяшчаліся дзве штучныя сажалкі круглай формы.
У 1918 г. сядзіба была нацыяналізавана. Пасля станаўлення ў раёне савецкай улады сядзібны дом і гаспадарчыя пабудовы перадалі пад патрэбы калгаса. У пасляваенныя гады памяшканні дома былі адведзены пад інтэрнат.
На працягу другой паловы ХХ - пач. ХХІ стст. у будынку размяшчалася кантора калгаса "Новае Жыццё", калгасная сталовая, паштовае аддзяленне, аддзяленне КБА, бібліятэка і сельскі клуб. У размешчаным за домам маляўнічым парку была пабудавана сцэна, што зрабіла яго цэнтрам культурнага жыцця ўсяго калгасу.
Са жніўня 2013 г. і па цяперашні час будынак пустуе.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён