Шыфр
413В000190
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Коматава, насупраць верхняй ускраіны вёскі, на дзюне
Датаванне
ІІІ тыс. да н. э.
Сярэднявечны хрысціянскі могільнік з каменнымі канструкцыямі і стаянка Коматава-5 перыяду каменнага веку, сярэднявечча, новага часу знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, насупраць сучаснай праваслаўнай царквы праз дарогу і ручай, на пагорку, на правым беразе р. Нёман. Камяні часткова прасочваюцца на паверхні. Адзін камень з надпісам і датай 1780 г.
У ямах і падмытых ракой краях пагорка, сустракалася ляпная і ганчарная кераміка. Адследавалі ў 1958 г. Ф.Д. Гурэвіч, у 1973-1975 гг. Я.Г. Звяруга, у 1988 г. дзве магілы раскапала А.В. Квяткоўская, у 2010 г. помнік даследавала Ю.В. Юркавец. У раскопе 2010 г. былі раскапаныя каменныя падмуркі царквы, верагодна, XVІІ-XVІІІ стст. У ніжэйшых слаях вылучаліся слабавыразныя (пераважна ў мацярыковых ямах) рэшткі культурных напластаванняў ранняга жалезнага часу і познекаменнага. У іх выяўленны ляпная кераміка з штрыхаванай паверхняй і апрацаваныя фрагменты крэмня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён