Шыфр
113Г000736
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. XIX ст.
Апісанне
Будынак па вуліцы Іркуцка-Пінскай дывізіі, 12 уяўляе сабой аднапавярховае з мансардай і сутарэннем мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, пабудаванае ў другой палове ХІХ ст. на месцы драўлянай малітоўнай школы Арона Перлова. У 1901 г. быў адрамантаваны пасля пажару.
Наступны рамонт адбыўся ў 1927 г., т.я. будынак быў моцна зруйнаваны, відавочна яшчэ з часоў Першай сусветнай і савецка-польскай войнаў.
У 1952 годзе руіны будынка былі перададзены Пінскай Рамканторы пад жыллё для яго работнікаў. У 1953 годзе будынак быў адрамантаваны з размяшчэннем у ім трох кватэр. Пасля рамонту 1980 года будынак быў абсталяваны вадаправодам, каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем, тэлефонам.
У 1993 года будынак быў перададзены Пінскай іўдзейскай рэлігійнай абшчыне. У 1994 г. пачалася распрацоўка праекта па рэстаўрацыі і прыстасаванню яго пад першапачатковую функцыю, затым яго рэалізацыя.