Шыфр
621Н000028
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1878 г. - 1914 г.
Стыль
асаблівасці вытворчасці манет Расійскай імперыі канца XIX-пачатку XX ст.
Скарб складаецца з тыражных і шырока распаўсюджаных манет часоў Расійскай імперыі, якія ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. мелі хаджэнне на тэрыторыі Беларусі ў якасці асноўнага плацёжнага сродка. Ён мае значную гістарычную цікавасць менавіта як скарб, знойдзены на тэрыторыі Нясвіжа. Знаходка з’яўляецца ілюстрацыяй складанага гістарычнага перыяда: 1915–1921 гг., калі ў выніку баявых дзеянняў, прымусовага бежанства і частай змены ўлады папяровыя грошы гублялі сваю вартасць а схаваныя манеты з каштоўных металаў сталі адзіным спосабам ашчадзіць свой набытак. Абавязковаму захаванню падлягаюць манеты, як помнікі нумізматыкі, мастацтва і сведчанні гісторыі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён