Шыфр
113Г000455
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1833 г.
Мураваная капліца-пахавальня, у якiм пахавана Фелiцыя Дваракоўская (Скакоўская), з памятнай дошкай 1833 г. Капліца ў нездавальняючым стане. На дошцы выразна чытаецца памятны надпіс, маецца выява герба і сюжэт жалобнай працэсіі.
Інфармацыя пра род Дваракоўскіх была выяўлены ў сярэдзіне 1990-х гг. У той жа час былі праведзены архіўныя пошукі адносна гэтага шляхецкага роду.
Згодна архіўным дакументам, род Скакоўскiх быў пацверджаны ў дваранстве пратаколам Мiнскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 29 лiстапада 1802 г.; род Дваракоўскiх быў зацверджаны ў дваранстве 3 верасня 1824 г. Пахаваная ў склепе Фелiцыяна (народжаная Скакоўская) у 1819 г. выйшла замуж за Юзафа Iванавiча Дваракоўскага. Фелiцыяна Дваракоўская памерла ва ўзросце каля 60 гадоў 5 лiстапада 1833 г. i была пахавана на могiлках пры капліцы ў в. Бастынь.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён