зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Спартыўная арэна стадыёна "Дынама", уваходная аркада з агароджай, скульптурная кампазіцыя "Бег" (скульптар В.Занковіч)

Шыфр

712Г000069

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1934 г.

Апісанне

Стадыён "Дынама" на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1934 г., у 1939 г. рэканструяваны. У Вялікую Айчынную вайну разбураны. Знешні выгляд існуючага будынка - вынік некалькіх этапаў пасляваеннага будаўніцтва і рэканструкцый. 

Спартыўны комплекс разам з паркавай зонай размешчаны на 2 тэрасах плошчай 12 га. Уключае вялікую спартыўную арэну, пляцоўкі валейбольную, баскетбольную, для гульні ў гарадкі, тэнісныя корты. стадыён мае асобны будынак стралковага ціра. Тэрыторыя абнесена агароджай мастацкага чыгуннага ліцця. Галоўны ўваход аформлены ў выглядзе стройнай аркады карынфскага ордэра. У 1980 г. з боку вул. Ульянаўскай створаны другі парадны ўваход. Па восі яго размешчана скульптурная група "Бег" (скульптар В. Занковіч).