зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000099

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

кан. ХVIII ст.

Стыль

Народнае дойлідства

Апісанне

Царква ў в. Медна была пабудавана ў кан. ХVIII ст. Паводле крыніц, у першай палове XIX ст. замест старой струхнелай драўлянай праваслаўнай царквы была пабудавана (магчыма, рэканструявана старая) новая. Будынак з'яўляецца помнікам народнага дойлідства.

Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца сродкамі прасторава-развітай аб’ёмнай кампазіцыі. Да
прамавугольнага ў плане зруба праз невялікую трапезную далучана зграбная аднаярусная званіца 
аднолькавай вышыні з асноўным аб’ёмам, накрытая двухсхільным дахам з макаўкай па цэнтры. Вальмавы схіл над алтарнай сцяной завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Элемент асіметрыі ў кампазіцыю храма ўносіць левая прыбудова нізкай рызніцы пад аднасхільным дахам. Вертыкальна-ашаляваныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі прёмамі ў простых ліштвах. 

Старонка