Шыфр
513Г000513
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, г. Мсціслаў, вул. Энгельса, на могілках
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Храм мае чатырохчастковую падоўжна-восевую кампазіцыю: складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму, двух'яруснай шатровай званiцы, бабiнца i прамавугольнай апсiды. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхiльным дахам, увенчаны цыбулепадобнай галоўкай. Сцены ашаляваны, падзелены цягай, прарэзаны аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Ліштвы акон апсіды аздоблены разьбой. Уваходы на галоўным і бакавым паўднёвым фасадах аформлены чатырохслуповымі ганкамі з двухсхільнымі дахамі. На паўночным фасадзе ганак страчаны, уваход забіты.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён