Шыфр
611Г000335
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
другая палова ХVI – пачатак ХVII стагоддзя
Апісанне
Заслаўскі храм, вядомы сягоння як Спаса-Праабражэнская царква, адзін з найбольш старажытных помнікаў архітэктуры Заслаўя, які па праву стаў сімвалам горада. Першапачаткова быў узведзены як пратэстанскі храм, або кальвінскі збор у другой палове 16 ст. (1577 г.) Заснаваў храм тагачасны ўладальнік Заслаўя Ян Глябовіч. Кальвінскі збор размяшчаўся на тэрыторыі ўмацаванага бастыённага замка. На думку даследчыкаў, храму таксама надавалася абарончае значэнне і, верагодна, па ўсім яго перыметры ў верхняй частцы сцен былі байніцы. Уяўляў сабой бяслупны, безапсідны, прамавугольны ў плане храм.