Шыфр
412Г000268
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
сяр. XIХ ст.
Стыль
Барочна-класіцыстычны з элементамі рэтраспектыўна-рускага
Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў цэнтры вёскі на мяжы XVIII-ХІХ ст. З'яўляецца помнікам архітэктуры барочна-класіцыстычнага стылю з элементамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Акаймавана бутавай агароджай з брамай у тры кілепадобныя аркі, спраектаванай грамадзянскім інжынерам Кржыжаноўскім.
Кампазіцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў плане аб'ёму, прамавугольнай (унутры паўкруглай) апсіды і бабінца. Асноўны аб'ём накрыты чатырохсхільным дахам з купалам на драўляным светлавым васьмігранным барабане ў цэнтры і 4 галоўкамі па вуглах. У інтэр'еры 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сферычнага купала на ветразях. Над уваходам размешчаны хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканне арачным праёмам. Алтарная і падкупальная часткі ўпрыгожаны фрэскавай размалёўкай.
У 1868 г. з-за аварыйнага стану быў праведзены рамонт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён